Государственное учреждение образования "Детский сад № 9 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Детский сад № 9 г. Борисова"

телефон: 75 44 37
222525, г. Борисов, ул. Серебренникова, 44

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

21.02.2025
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

Праца педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 9 г. Барысава” накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.

"Скарбонку роднай мовы" пазнавалі хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй  групы: праведзена інтэрактыўная гульня “Па старонках беларускага фальклору”. Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў гэтай групе на працягу дня. 

У дзіцячым садзе аформлены патрыятычны вугалок з прадметамі беларускага быту. 

"Квітней наша родная мова! - пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў сярэдняй групе у Міжнародны дзень роднай мовы. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы чулася родная мова: “добрай раніцы”, “дзякуй”, “калі ласка”. З дзецьмі была праведзена гутарка аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека, дыдактычныя гульні "Размаўляем па-беларуску", “Ветлівыя словы”. У гэты дзень не засталіся ў баку і бацькі. Была праведзена акцыя "Маё любімае слова па-беларуску", дзе бацькі групы маглі напісаць любімыя слова на беларускай мове. Вельмі прыемна было чуць ад бацькоў, такія душэўныя і прыгожыя словы, як: "каханне”, “шчасце”, “дабрыня". Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі, у якіх былі размешчаны практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час.

Сюжэтна-ралявая гульня "Падарожжа па Беларусі" дазволіла выхаванцам старэйшых груп наведаць маляўнічыя куткі нашай краіны. Маленькія экскурсаводы расказвалі аб славутасцях нашага горада.

Версия сайта для слабовидящих